Як адзначаецца ў паведамленьні прэс-сакратара Белага дома Джэн Псакі, падчас размовы прэзыдэнт Байдэн выказаў заклапочанасьць шэрагам крокаў расейскіх уладаў, уключаючы заключэньне пад варту крытыка Крамля Аляксея Навальнага.
У размове з Пуціным Байдэн таксама падкрэсьліў, што яго адміністрацыя вывучае маштабную кібэратаку на амэрыканскі ўрад SolarWinds, у якой падазраюць расейскіх хакераў, і сьцьвярджэньні аб тым, што Расея прапаноўвала талібам грашовую ўзнагароду за забойства амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане.
Па словах Псакі, сярод пытаньняў, закранутых у ходзе размовы, была прапанова Байдэна аб прадаўжэньні тэрміну дзеяньня дагавора СНВ-3 на пяць гадоў.
Яна таксама адзначыла, што прэзыдэнт выказаў рашучую падтрымку сувэрэнітэту Ўкраіны «перад абліччам расейскай агрэсіі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рашучы прыхільнік NATO і санкцый супраць Расеі. Зацьверджаны новы дзяржсакратар ЗША