39-гадовы Максім Вінярскі стаў фігурантам крымінальнай справы, матэрыялы па якой зьбірае ГУБАЗіК.
Паведамленьне пра справу на дзеяча кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага зьмясьціў тэлеграм-канал прадстаўніцы МУС Вольгі Чамаданавай.
Паводле яе словаў, ГУБАЗіК і МУС нібыта ўстанавілі, што Вінярскі заклікаў беларусаў увосень выходзіць на маршы і чыніць супраціў сілавікам.
Чамаданава сказала, што з кватэры, у якой знаходзіўся Вінярскі, сілавікі забралі кампутарную тэхніку, налепкі, балёны з аэразольнай фарбай, тэлефоны і нацыянальную бел-чырвона-белую сымболіку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За абразу прэс-сакратаркі МУС Чамаданавай менчука асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» і 5000 рублёў кампэнсацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International патрабуе правесьці расьсьледаваньне па фактах з абнародаванага ByPOL гуказапісу