Як расказалі Свабодзе сябры ўладальнікаў павільёна з адзеньнем і сувэнірамі ў нацыянальным стылі, напярэдадні ў краму, якая месьціцца ў гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі», наведаліся кантралёры з МНС.
Уладальнікам крамы Валеру і Алене Асіпёнкам уручылі прадпісаньне на ліквідацыю парушэньняў пажарнай бясьпекі. Павільён мелі зачыніць да таго часу, пакуль ня будуць выкананыя прадпісаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пагоня выклікае ў мяне патрыятычныя пачуцьці». Што расказвае бізнэсовец, якога судзілі за сьцяг над сядзібайСёньня Валера выклікалі ў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Пасьля адказаў на пытаньні яго адпусьцілі. Але ў гэты час на працоўным месцы міліцыянты затрымалі яго жонку. Паводле сваякоў, цяпер яна ў Савецкім РУУС Менску.
Адной з прычын затрыманьня, паводле суразмоўцаў, стаў гандаль «незарэгістраванай сымболікай».
У сям'і непаўналетнія дзеці, яны вучацца ў беларускамоўнай гімназіі № 4 у Менску.