Пра гэта паведамляе ВВС.
«Былі сумныя моманты, дзе сапраўды была неабгрунтаваная грубасьць з боку прадстаўнікоў органаў правапарадку, на гэта імгненна адрэагавалі і кіраўніцтва паліцыі, і кіраўніцтва АМАПу. Па гэтым разборы службовыя вядуцца», — сказаў ён.
«Можна толькі сказаць, што гэтая імгненная рэакцыя яшчэ раз даказвае апраўданасьць папярэджаньняў пра небясьпеку ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах, несанкцыянаваных акцыях, таму што гэтыя агрэсіўныя мірныя пратэстоўцы — яны і правакуюць гэта гвалт, ніхто іншы», — сказаў Пяскоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камандзір менскага АМАПу абвяргае паведамленьні аб масавым звальненьні з падразьдзяленьняЖурналісты запыталіся ў прэс-сакратара, ці не здаецца яму дзіўным, што на пратэстоўцаў заведзена некалькі крымінальных спраў, а на сілавікоў — ніводнай.
«Не, не здаецца дзіўным, — адказаў ён. — Пагадзіцеся, што ўзровень гвалту з боку ўдзельнікаў гэтых акцый быў досыць беспрэцэдэнтны, яны паводзілі сябе надзвычай агрэсіўна, і, вядома, у выпадку такой агрэсіі супраць прадстаўнікоў органаў правапарадку іх было непараўнальна больш, чым непажаданых праяваў у тым, як дзейнічалі паліцыянты, АМАПаўцы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнсіянэрку, якая адседзела «суткі» за карагод у лесе, пакаралі арыштам за здымак ля навагодняй ялінкі з партыйным сьцягамВыпадкі затрыманьня журналістаў трэба разглядаць асобна, дадаў прэсавы сакратар Уладзіміра Пуціна.
«Вы бачылі, што агрэсіўныя малойчыкі дзейнічалі нахабна, агрэсіўна, і, вядома, у гэтай сытуацыі мэтадычна адрозьніваць журналістаў ад нежурналістаў, напэўна, вельмі цяжка, з гэтым таксама трэба пагадзіцца», — сказаў Пяскоў.