«Ад сёньняшняга дня галоўны пазаштатны інфэкцыяніст Менску — Сьвятаслаў Вельгін», — пацьвердзіў Мікіта Салавей парталу Tut.by.
Мікіта Салавей — адзін з самых вядомых беларускіх інфэкцыяністаў, неаднойчы ладзіў онлайн-стрымы аб прафіляктыцы каранавіруснай інфэкцыі і вакцынацыі. Ён застаецца дацэнтам катэдры інфэкцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны інфэкцыяніст Менску стаў чальцом Каардынацыйнай радыЛетась у лістападзе Мікіта Салавей стаў сябрам Каардынацыйнай рады.
Напярэдадні адстаўкі ён пакінуў востры допіс на сваёй старонцы ў Facebook, у якім рэзка раскрытыкаваў перасьлед сваіх калегаў.
«Нягледзячы на пандэмію COVID-19 і нястачу работнікаў у шэрагу ўстаноў аховы здароўя працягваецца беспрэцэдэнтны прэсінг на мэдыкаў. Выпадкі затрыманьняў становяцца ўсё больш абсурднымі, адбываюцца на падставе лжэсьведчаньняў, не паддаюцца ніякай лёгіцы і ўжо не выклікаюць нічога, акрамя абурэньня і агрэсіі сярод прадстаўнікоў мэдычнай супольнасьці», — напісаў ён, пералічыўшы затрыманых і арыштаваных мэдыкаў за апошні час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекар адказаў Качанавай: «Дыялёг будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі»Мікіта Салавей — аўтар больш як 80 навуковых публікацый, сябра Эўрапейскага таварыства клінічнай мікрабіялёгіі і інфэкцыйных хваробаў (ECSMID), Эўрапейскай акадэміі нэўралёгіі (EAN), Міжрэгіянальнай асацыяцыі клінічнай мікрабіялёгіі і антымікробнай тэрапіі (МАКМАХ).