Пакаралі за вялізны сьцяг у Dana Mall

Your browser doesn’t support HTML5

Вольга Баброва — шматдзетная маці зь Менску. 14 студзеня яна была сярод тых, хто вывешваў вялізны бел-чырвона-белы сьцяг у гандлёвым цэнтры Dana Mall.

Раніцай 22 студзеня па яе прыйшлі проста ў кватэру. Тры дні да суду, які адбыўся 25 студзеня, жанчына правяла ў ЦІП на вуліцы Акрэсьціна, прапусьціла дзень народзінаў малодшага сына, якому споўнілася 6 гадоў. Дзяцей увесь гэты час глядзеў муж жанчыны.

Суд пакараў Вольгу Баброву штрафам — 870 рублёў.