26 студзеня супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю прыйшлі да выдаўца, а таксама дырэктара гарадзкога часопіса «Бінокль» у Берасьці.
Паводле інфармацыі на сайце рэсурсу, у кватэрах адбываюцца агляды ў рамках праверкі нібыта за «нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Брестская газета» прыпыніла выхад, гэта ўжо сёмае незалежнае выданьне, якое страцілі чытачыПаводле журналістаў «Белсату», пасьля таго, як агляд скончыўся, кантралёры пачалі выносіць тэхніку.
«Забралі тэхніку, тэлефоны з дома ў выдаўца. Далей паехалі ў офіс, забіраюць усе дакумэнты зь фірмы жонкі выдаўца. Дырэктар «Бінокля» зьехала ў ДФР на апытаньне. Як скончаць тут у офісе, выдавец з мужам паедуць таксама туды ж» , — піша «Бінокль».