Сьвятлана Ціханоўская плянуе абмеркаваць зь міністрамі замежных справаў ЭЗ выключэньне Белтэлерадыёкампаніі з Эўрапейскага вяшчальнага саюзу
Пра гэта паведаміў телеграм-канал Ціханоўскай.
«Я падтрымліваю ініцыятыву Беларускага фонду культурнай салідарнасьці і буду патрабаваць выключыць Белтэлерадыёкампанію з Эўрапейскага вяшчальнага саюзу. Як і ў выпадку з чэмпіянатам у хакеі, я буду размаўляць пра гэта зь міністрамі замежных справаў краінаў ЭЗ», — заявіла Ціханоўская.
Яна адзначыла, што «трансьляцыя „Эўравізіі“ — цудоўная нагода для БТ падняць рэйтынг і зарабіць на рэклямадаўцах».
«І гэта падстава для іх гонару. Але хіба гэтая кампанія заслугоўвае такога гонару?» — задае пытаньне палітык.