На пачатковым этапе яна плянуе перадаваць мужу садавіну, каб ён выціскаў сок і дадаваў у шклянку з вадой, і хуткарастваральныя кашы, якія ён зможа есьці пазьней.
Адвакат Лосіка Дзьмітры Лепрэтар сёньня наведаў яго ў жодзінскай турме. «Ён патлумачыў мне сваё рашэньне выйсьці з галадоўкі, я запісаў яго словы», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За зімой абавязкова надыходзіць вясна». Ігар Лосік спыніў галадоўкуПа словах абаронцы, на фоне галадоўкі праблемы са здароўем у Лосіка пагоршыліся. «Сам ён кажа, што адчувае сябе больш-менш добра, але яго пачалі непакоіць ныркі. Выглядае вельмі худым і змардаваным. Мэдработнікі працягваюць сачыць за яго станам, пытаюцца пра скаргі, вымяраюць артэрыяльны ціск», — адзначыў Лепрэтар.
25 студзеня палітвязень Ігар Лосік прыняў рашэньне спыніць галадоўку. Ён пратэставаў супраць абвінавачаньняў у свой адрас. Паводле блогера, яго ўзрушыла неверагодная хваля салідарнасьці, а таксама просьбы сотняў і тысяч беларусаў спыніцца, дачакацца агульнай перамогі здаровым.