Раніцай 25 студзеня ў адным зь мікрараёнаў Баранавічаў на дрэвах зьявілася больш за сто партрэтаў беларускіх палітвязьняў.
Як паведамляе мясцовы сайт intex-press.by, яны прымацаваныя бел-чырвона-белымі стужкамі. Хто правёў гэтую акцыю, невядома.
У Беларусі налічваецца ўжо амаль 200 палітвязьняў. Палітвязень Ігар Лосік галадае за кратамі ўжо больш за 40 дзён.