Пра гэта паведаміла Служба бясьпекі Ўкраіны на запыт Радыё Свабода пра мэту і сцэнар восеньскіх вучэньняў украінскіх праваахоўных органаў у Херсонскай вобласьці каля Паўночна-Крымскага каналу, Кахоўскай ГЭС і Кахоўскага шлюзу.
«Групы ўзброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі і іх наступальны патэнцыял узрастаюць; каля дзяржаўнай мяжы Украіны рэгулярна праводзяцца маштабныя вайсковыя вучэньні, што сьведчыць пра тое, што пагроза ваеннага ўварваньня захоўваецца. Нарастае мілітарызацыя часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля», — адзначылі ў СБУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне вынесьлі прысуд за «беларускую схему» гандлю з акупаваным ДанбасамПершага верасьня Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра контрадывэрсійныя вучэньні на ўразьлівых для тэрарыстаў месцах у Херсонскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герхард Шродэр заявіў, што анэксія Крыму была парушэньнем міжнародных нормаўРасея ў 2014 годзе анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым і вядзе неабвешчаную вайну супраць Украіны на Данбасе, дзе падтрымлівае прарасейскіх баевікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Да кожнага, хто зрабіў злачынства супраць чалавечнасьці, дабяруцца». Экс-кіраўнік МЗС Украіны — пра расьсьледаваньне ў Гаазе