Кампанія SpaceХ ажыцьцявіла пасьпяховы запуск 143 невялікіх спадарожнікаў — адной ракетай-носьбітам. Запуск прайшоў з касмадрому ў Фларыдзе.
У нядзелю ў 8.30 па часе Ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША кампанія SpaceX прывяла ў стартавую гатоўнасьць цяжкую ракету-носьбіт «Фалькон» для запуску спадарожнікаў па праграме «Транпортер-1». У папярэдні дзень першая спроба запуску была адкладзена праз умовы надвор’я.
Упершыню запуск 143 касьмічных апаратаў правяла ракета-носьбіт. Таксама ўпершыню ўжытая складаная схема вываду спадарожнікаў на арбіту з рознымі інтэрваламі па часе. Агульная вага спадарожнікаў больш за 5 тон.
Сярод запушчаных спадарожнікаў — 10 апаратаў глябальнай сыстэмы «Старлінк» для забесьпячэньня карыстальнікаў высакахуткасным шырокапалосным доступам да інтэрнэту ў месцах, дзе ён быў ненадзейным, дарагім ці цалкам недаступным.