Вядома таксама аб затрыманьні двух студэнтаў факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Івана Аксінушкіна і Антона Шавярынава, абодва дастаўленыя ў Маскоўскі РУУС.
Паводле стану на 22 гадзіны затрымана ня менш за 146 чалавек паводле дадзеных валянтэрскага тэлеграм-каналу «Сьпісы затрыманых» і ня менш за 131 чалавека паводле інфармацыі праваабаронцаў.
Раней міліцыя паведаміла аб затрыманьні каля 100 «найбольш актыўных асобаў». Суботнія пратэсты яна расцаніла як «кароткачасовыя несанкцыянаваныя акцыі, удзел у якіх бярэ нешматлікая колькасьць чалавек».
Грамадзяне выступаюць супраць фальсыфікацыі вынікаў жнівеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў, гвалту, перасьледу іншадумцаў і за вызваленьне палітвязняў, у тым ліку блогера і былога кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка, які галадае ўжо 40 дзён.