Польскі ўрад выдаў распараджэньне, якое з 23 студзеня скасоўвае абавязковы 10-дзёньны карантын для прыежджых з-за мяжы, калі яны маюць з сабою пацьвярджэньне адмоўнага выніку PCR-тэсту.
Паводле распараджэньня, тэст мае быць зроблены не пазьней чым за 48 гадзінаў да моманту перасячэньня мяжы Польшчы.
Абавязак 10-дзённага карантыну ў Польшчы быў уведзены для прыежджых з-за мяжы 28 сьнежня 2020 г.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы беларускім лекарам выдалі першыя дазволы на працу па новых правілах