Тэлеграм-канал «Милиция Минска» паведаміў, што падчас акцый пратэсту 23 студзеня ў сталіцы Беларусі затрымана каля 100 грамадзян.
«Сёньня на тэрыторыі Менску праходзяць кароткачасовыя несанкцыянаваныя акцыі, удзел у якіх бярэ нешматлікая колькасьць чалавек. Уздоўж дарог выстройваюцца ланцужкі людзей (да 30 чалавек), якія празь некалькі хвілін разыходзяцца. Гэтыя акцыі праводзяцца з мэтай фатаграфаваньня і разьмяшчэньня фатаграфій у розных інтэрнэт-крыніцах і накіраваныя на фармаваньне ў грамадзтва маштабнасьці пратэставага руху», — адзначае згаданы тэлеграм-канал.
Тым часам праваабарончая арганізацыя «Вясна» паведамляе пра 114 чалавек, затрыманых падчас ланцугоў салідарнасьці ў Менску а тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых» — пра 139.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прайшлі акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі і расейскімі пратэстоўцамі