На Старамесцкай плошчы ў Празе адбылася акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Беларусі.
Каля сотні праскіх беларусаў сабраліся на Старамесцкай плошчы ў ланцугу салідарнасьці зь Ігарам Лосікам і іншымі палітычнымі вязьнямі. Яны патрабавалі вызваленьня вязьняў і сыходу Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, станам на 22 студзеня ў Беларусі 194 палітвязьні. У іх ліку – Ігар Лосік, блогер і былы кансультант Радыё Свабода, які ўжо 40 дзён трымае галадоўку на знак пратэсту супраць свайго незаконнага зьняволеньня.