Экс-кандыдатка у прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што не плянуе браць удзел у наступных выбарах у Беларусі. Як піша «Інтэрфакс», яна прапанавала пашырыць санкцыйныя захады супраць беларускіх структур улады.
«Раней гвалт супраць нязгодных быў фізычным. Цяпер у турмах знаходзяцца ня толькі палітвязьні, але і людзі, якім не прад’явілі абвінавачаньняў. Можа быць, іх не катуюць, але яны пакутуюць у турмах кожны дзень», — заявіла яна ў пятніцу на прэс-канфэрэнцыі ў Таліне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: Я б хацеў, каб Беларусь на саміце «Ўсходняга партнэрства» прадстаўляла ЦіханоўскаяУ сувязі з гэтым яна лічыць, што санкцыі «важна ўжываць ня толькі ў дачыненьні да вышэйшых чыноў. Важна ўвесьці ў гэты сьпіс судзьдзяў, работнікаў сілавых структур, якія білі людзей. Перад тым, як зьбіваць людзей, яны павінны зразумець, што іхныя дзеці ня змогуць нічога зрабіць у Эўропе».
На яе думку, санкцыі эфэктыўна ўзьдзенічаюць на ўладу.
Ціханоўская дадала, што «на гэты момант я ня буду браць удзел у наступных выбарах».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыпляматыя пратэсту: з кім ужо сустрэлася і дзе выступіла Ціханоўская. СьпісПры гэтым міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу, які прымаў удзел у канфэрэнцыі ў онлайн-рэжыме, выказаў думку, што «санкцыі працуюць. Яны паказалі крохкасьць рэжыму Лукашэнкі».
Міністар лічыць, што Захаду варта «падтрымліваць выразную палітычную пазыцыю. Адзінае выйсьце — новыя празрыстыя выбары».
«Па-другое, важна, каб Захад працягваў палітыку санкцый. Цяпер санкцыі ўжытыя ў дачыненьні да 88 асобаў і 7 кампаній, гэты сьпіс трэба павялічыць. Па-трэцяе, патрэбна падтрымка, напрыклад, у пытаньні вакцын, у якім Аляксандар Лукашэнка атрымаў поўны правал», — дадаў Рэйнсалу.
Ціханоўская прыбыла ў пятніцу ў Талін для ўдзелу ў віртуальнай пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН у фармаце Arria аб свабодзе СМІ ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтка Эстоніі на сустрэчы зь Ціханоўскай: Абавязак свабоднага сьвету — забясьпечыць беларускаму народу права голасу