Адкрыты ліст, ініцыяваны Беларускім фондам спартовай салідарнасьці і адрасаваны генэральнаму пракурору Расейскай Фэдэрацыі Ігару Краснову, ужо падпісалі трохразовая алімпійская прызэрка, кіраўніца фонду Аляксандра Герасіменя; шматразовы чэмпіён сьвету і Эўропы ў тайскім боксе і кікбоксінгу, вакаліст панк-гурту BRUTTO Віталь Гуркоў; трохразовы чэмпіён сьвету, шматразовы пераможца Кубка сьвету і чэмпіянату Эўропы ў кікбоксінгу і тайскім боксе Сяргей Скіба; баец муай-тай і К-1 Дзьмітры Валент, усяго больш за 300 падпісантаў.
Аляксей Кудзін зьяўляецца заслужаным майстрам спорту Беларусі, чэмпіёнам сьвету ў тайскім боксе сярод аматараў (2006, 2007, 2008 2011, 2014), чэмпіёнам сьвету ў кікбоксінгу сярод аматараў (2007, 2009), чэмпіёнам сьвету ў кікбоксінгу сярод прафэсіяналаў (2007).
Падпісанты адкрытага ліста перакананыя, што ў Беларусі Кудзіну пагражаюць палітычна матываваны крымінальны перасьлед і катаваньні. Яны адзначаюць таксама, што Кудзін зьяўляецца ўзорным праваслаўным хрысьціянінам і добрым сем’янінам: ён выхоўвае трох дзяўчынак ва ўзросьце 3, 7, 11 гадоў і двух хлопчыкаў — 9 і 17 гадоў, прычым трое з гэтых дзяцей прыёмныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шматразовага чэмпіёна сьвету па адзінаборствах, якога зьбілі падчас пратэсту, вінавацяць у супраціве сілавікам. Ён зьнік перад судомБеларускі фонд спартовай салідарнасьці адзначае, што будзе дамагацца забароны на экстрадыцыю спартоўца ў Беларусь і прыкладзе да гэтага ўсе магчымыя намаганьні і рэсурсы.