«Раніцай у Бабруйску да людзей, якія праяўлялі актыўнасьць зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, прыйшлі так званыя сілавікі з ордэрамі на вобшук», — расказалі каналу відавочцы.
Паводле некаторых зьвестак, ператрусы праводзяцца ў рамках крымінальнай справы «за абразу супрацоўнікаў міліцыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сфатаграфаваўся без дазволу чыноўнікаў. Магілёўца адправілі на 10 дзён у ізалятар за фота з нацыянальным сьцягамЯк расказала Свабодзе бабруйская актывістка АГП Галіна Сьмірнова, адзін з тых, да каго наведаліся праваахоўнікі, — Андрэй Сініца. Летась увосень яго затрымалі і судзілі за сьвечкі ля помніка ахвярам рэпрэсіяў. Таксама сям’ю пагражалі паставіць на ўлік як «сацыяльна небясьпечную».
Паводле суразмоўцы, спачатку Андрэй адмаўляўся адчыняць дзьверы, але ў выніку міліцыянты ўсё ж ўварваліся і сувязь зь ім зьнікла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабруйск: за збор подпісаў — штраф і звальненьнеЯгоны сын пасьля паведаміў, што канфіскавалі тэхніку і забралі бацьку. Сярод абвінавачаньняў, якія агучвалі праваахоўнікі, — нібыта «адсылаў за мяжу файлы».
Лёс іншых затрыманых пакуль невядомы.