Пра гэта заявіла прэс-сакратар Белага дому Джэн Сакі.
«Хоць мы працуем з Расеяй з мэтай прасоўваньня інтарэсаў ЗША, мы таксама працуем і над тым, каб прыцягнуць Расею да адказнасьці за яе безразважныя і варожыя дзеяньні. І з гэтай мэтай прэзыдэнт папрасіў нашы службы выведкі падрыхтаваць ацэнку з нагоды хакерскай атакі на Solar Winds, расейскага ўмяшаньня ў выбары 2020 году, прымяненьня хімічнай зброі супраць лідэра апазыцыі Аляксея Навальнага, а таксама з нагоды дадзеных аб выплаце грошай за напады на вайскоўцаў ЗША ў Аўганістане», — сказала Сакі на брыфінгу.
Раней Washington Post паведамляла са спасылкай на крыніцы, што Байдэн ня мае намеру ладзіць «перазапуск» адносінаў з Расеяй і рыхтуе новыя захады ў адказ на «агрэсіўныя дзеяньні» Крамля.
Пра маштабную кібэратаку на рэсурсы дзяржаўных органаў ЗША стала вядома ў сярэдзіне сьнежня. Яе назвалі найбуйнейшай за пяць гадоў.
Дзяржсакратар Майк Пампэо раней заяўляў, што гэтая кібэратакі, па ўсёй бачнасьці, быў зьдзейсьненыя пры падтрымцы расейскіх уладаў.
Выданьня Bellingcat, The Insider, Der Spiegel і тэлеканал CNN 14 сьнежня выпусьцілі сумеснае расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджалі, што да атручэньня Аляксея Навальнага могуць быць датычныя супрацоўнікі ФСБ.
Расейскія ўлады адмаўляюць атручэньне апазыцыянэра і дачыненьне да гэтага спэцслужбаў. Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Аляксей Навальны «карыстаецца падтрымкай спэцслужбаў ЗША». Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў 18 студзеня, што камэнтары заходніх палітыкаў аб вяртаньні ў Расею Аляксея Навальнага закліканыя «адцягнуць увагу ад глыбокага крызісу», у якім апынуліся іх краіны.