Крымінальная справа заведзена па фактах пашкоджаньня і прывядзеньня ў непрыдатнасьць шляхоў зносін, сродкаў сыгналізацыі і чыгуначнага транспарту. Усяго зафіксавана больш за 100 эпізодаў. Па зьвестках СК, у шэрагу выпадкаў ужо ёсьць падазраваныя.
У прыватнасьці, абвінавачаньне выставілі двум жыхарам Маладачанскага раёну па ч. 1 арт .14 і ч. 1 арт. 309 (спроба наўмыснага прывядзеньня ў непрыдатнасьць шляхоў зносін і сродкаў сыгналізацыі).
«Пры выяўленьні фактаў зьдзяйсьненьня падобных дзеяньняў у мэтах аказаньня ўзьдзеяньня на прыняцьце рашэньняў органамі ўлады, перашкоды палітычнай ці іншай грамадзкай дзейнасьці або дэстабілізацыі грамадзкага парадку, кваліфікацыя дзеяньняў абвінавачаных можа быць зьменена на арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэксу Беларусі», — адзначылі ў СК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе пасажырскі цягнік сутыкнуўся з бэтонным слупам, пакладзеным на рэйкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Свой унёсак мусіць зрабіць кожны». Што з анархістамі, якіх затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы