Ізалятар часовага ўтрыманьня і цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна ў Менску ўжо трэці тыдзень не прымаюць перадачы, спасылаючыся на каранавірус.
Родныя зьняволеных прыйшлі на Акрэсьціна ў чацьвер — дзень, калі павінны прымаць перадачы для зьняволеных — у надзеі, што ў іх возьмуць перадачы. Людзі просяць прыняць хаця б цёплыя рэчы, бо баяцца, што праз маразы з ізалятары можа быць халодна, але ім не дазваляюць.
Перадаць можна толькі «жыцьцёва неабходныя мэдыкамэнты». Як доўга працягнуцца абмежаваньні — невядома.