Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, Юрася Дзяшука прызналі падазраваным у крымінальнай справе паводле артыкулу аб злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу) і зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня ў Лідзе да прыняцьця рашэньня аб меры стрыманьня.
Пра гэта БАЖ паведамілі родныя Юрыя Дзешука.
Калегі і сваякі мяркуюць, што затрыманьне Юрася Дзешука зьвязана з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зьняволеньня Вітольда Ашурка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сапраўдны мясцовы лідэр». Чым вядомы актывіст Вітольд Ашурак, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэстыТады людзі ў залі суду абурыліся неадэкватным тэрмінам і скандавалі «Ганьба!», «Жыве Беларусь!», «Верым! Можам! Пераможам!».
20 студзеня ў Лідзе і Бярозаўцы міліцыя затрымала многіх, хто за дзень да таго прысутнічаў на абвяшчэньні прысуду актывісту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзкім раёне затрымалі незалежнага журналістаЮрась Дзяшук таксама быў на прысудзе, але на відэакадрах, якія потым распаўсюджваліся ў сацсетках, відаць, што ён заняты выключна журналісцкай працай.