Бацьку семярых дзяцей аштрафавалі за бел-чырвона-белае жалюзі нават пасьля таго, як ён паказаў афіцыйны адказ Менскага гарвыканкаму аб тым, што балькон не зьяўляецца грамадзкім месцам, паведамляюць назіральнікі Праваабарончага цэнтру «Вясна».
У судзе Менскага раённага суду 21 студзеня разгледзелі справу Сяргея Мельянца: яго судзілі паводле арт. 23.34 КаАП («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў») за бел-чывона-белае жалюзі на бальконе.
Да матэрыялаў справы быў прыкладзены адказ Менскага гарвыканкаму на прадмет расфарбоўкі жалюзі, у якім дзяржаўны орган патлумачыў, што балькон і лёджыя не зьяўляюцца грамадзкім месцам, таму ніякіх дазволаў не патрабуецца.
Але судзьдзя Віктар Шаўцоў палічыў іначай. Ён прызнаў Сяргея Мельянца вінаватым і прысудзіў яму штраф 870 беларускіх рублёў, піша тэлеграм-канал «Вясна назірае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дом — апошні рубеж, і адступаць няма куды». На сям’ю зь Дзяржынску ціснуць за сьцяг на ўласным доме ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі на «суткі» адправілі пэнсіянэрку за карагод вакол ялінкі ў лесе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Часам не да законаў». 14 абсурдных фактаў пра жыцьцё ў Беларусі паміж пратэстамі і гвалтам