Беларускі фонд культурнай салідарнасьці запусьціў кампанію для выключэньня Белтэлерадыёкампаніі з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу (EBU) і пазбаўленьня права на трансьляцыі і ўдзел вяшчальніка ў «Эўравізіі».
Адпаведны ліст прадстаўнікі Фонду накіравалі ў офіс Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу, які месьціцца ў Жэнэве.
Падставай звароту стала сытуацыя, якая склалася з пераможцам нацыянальнага адбору на песенны конкурс «Эўравізіі».
У 2020 годзе беларускі нацыянальны вяшчальнік абвясьціў новы конкурс на права ўдзелу ў «Эўравізіі-2021», якую адклалі на год праз пандэмію каранавірусу.
Дуэт VAL, які перамог у беларускім конкурсе ў 2019 годзе, меў ехаць на Эўравізію-2020, але яе адклалі на год празў каранавірус. Летась гэты дусэт раскрытыкаваў прымус выступаць на дзяржаўных канцэртах і падпісаўся пад лістом супраць гвалту, за што атрымаў ад Белтэлерадыёкампаніі абвінавачаньні ў «адсутнасьці сумленьня». Іх перамога была фактычна ануляваная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стартаваў прыём заявак на беларускі адбор да «Эўравізіі-2021» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэстоўцу, які даў поўху апэратару БТ, прысудзілі 2 гады калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторык Фрыдман: «Дзяржаўныя прапагандысты ў Беларусі знаходзяцца пад уплывам антысэміцкіх стэрэатыпаў»