Чацьвёртая па ліку галадоўніца заявіла, што такім чынам зьбіраецца падтрымаць палітзьняволеных.
«Белсат» расказвае, чаму Вольга Скорыкава пайшла на гэткі адчайны крок. Кажа, што яе абурае, колькі людзей у Беларусі сядзяць па надуманых справах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да галадоўкі салідарнасьці зь Ігарам Лосікам далучыўся сьвятар«Спадзяюся, што нашая краіна нарэшце зьменіцца да лепшага!», — выказвае надзею Вольга Скорыкава.
Раней галадоўку салідарнасьці зь Ігарам Лосікам абвясьцілі праваслаўны сьвятар Уладзіслаў Багамольнікаў, а таксама студэнткі мэдунівэрсытэту Маргарыта Трафімовіч і Элеанора Арзуманьян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьве студэнткі аб’явілі галадоўку на знак салідарнасьці зь Ігарам Лосікам