21 студзеня Рада акцыянэраў ЗАТ «БелаПАН» зацьвердзіла заяву Наважылава аб звальненьні і прызначыла Леўшыну дырэктаркай кампаніі. Адначасова яна застаецца галоўным рэдактарам БелаПАН.
14 студзеня ў офісе БелаПАН прайшоў ператрус, які доўжыўся каля трох гадзін. Канфіскавалі рукапісныя запісы, фінансавую дакумэнтацыю, каля дзясятка цьвёрдых дыскаў працоўных кампутараў, цьвёрды дыск сэрвэру лякальнай сеткі, два нэтбукі, візытныя карткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы выконваем сваю працу нават у экстрэмальных сытуацыях». Як працуе БелаПАН пасьля вобшукаўПератрус праводзіўся ў межах справы, заведзенай паводле артыкулу 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) у дачыненьні да журналіста Андрэя Аляксандрава, які ў 2014-2018 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара БелаПАН.
У цяперашні час паміж ім і кампаніяй існуюць дамоўныя адносіны. У пастанове на ператрус таксама фігураваў артыкул 293 КК (масавыя беспарадкі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну прызналі палітвязьняміАндрэй Аляксандраў і яго партнэрка Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня. Іх падазраюць у фінансаваньні пратэставай дзейнасьці — у прыватнасьці, у тым, што аплачвалі штрафы затрыманых падчас акцый людзей, кампэнсавалі іх ўтрыманьне ў ізалятарах. Паводле інфармацыі МУС, неабходныя для гэтага сродкі падазраваныя атрымлівалі з-за мяжы.
Беларускія праваабаронцы абвясьцілі Аляксандрава і Злобіну палітычнымі вязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запрацаваў сайт у памяць пра заснавальніка БелаПАН Алеся ЛіпаяІнфармацыйная кампанія БелаПАН, у структуру якой уваходзяць інфармагенцтва БелаПАН і інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» (Naviny.by), была створана ў 1991 годзе Алесем Ліпаем. 23 жніўня 2018 году ён раптоўна памёр ва ўзросьце 52 гадоў.