Крымінальную справу аб нясплаце падаткаў супраць мэнэджараў «Белгазпрамбанку» перадалі ў суд, сказала журналістам начальніца ўпраўленьня ўзаемадзеяньня са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасьці Генпракуратуры Анжаліка Курчак, паведамляе БелТА.
«Генэральная пракуратура вывучыла перададзеную з КДБ крымінальную справу ў дачыненьні топ-мэнэджараў „Белгазпрамбанку“ і прыйшла да высновы аб усебаковым і аб’ектыўным дасьледаваньні яго абставінаў, поўнай адпаведнасьці абвінавачаньня сабраным у справе доказам», — расказала Анжаліка Курчак.
Справу накіравалі ў Вярхоўны суд.
18 студзеня старшынёй праўленьня «Белгазпрамбанку» прызначылі Надзею Ермакову, якая пасьля затрыманьня топ-мэнэджараў узначальвала пераходную адміністрацыю банку. У той жа дзень Сьледчае ўпраўленьне Камітэту дзяржбясьпекі перадало ў Генэральную пракуратуру матэрыялы справы для наступных вывучэньня і пераводу ў суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакаты Віктара Бабарыкі заявілі пра адсутнасьць у ягонай справе доказаў віны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад калгаса да кандытарскай фабрыкі. Як адбіралі бізнэс у інвэстараў