Саўка ды Грышка пра «адабраны хакей»

Героі Лявона Вольскага дагэтуль абмяркоўваюць тое, што ў Беларусі сёлета ня будзе хакейнага чэмпіянату сьвету.

Саўка:
Я так сільна разачараваўся,
Адабралі ў нас чэмпіанат.

Грышка:
Хоць Фазэль прылятаў, абдымаўся,
На гаранта глядзеў, як фанат.

Саўка:
Мы прыняць яго былі гатовы
Ну, хоць заўтра, паверце — на раз!

Грышка:
Хоць з каронай ня вельмі ўмовы
І паўсюль і АМОН, і спэцназ.

Грышка:
Адабралі хакей,
Адабралі супэр-цацку.

Саўка:
Эта мысьль нелягка.
Да сьвіданья, давай, пака!

Саўка:
Не паможа нам тут дажэ Пуцін.
Ні Макрон і ні Меркель — ніхто.

Грышка:
Мы ў адказ толькі гайкі закруцім
І пасадзім яшчэ тысяч сто.

Саўка:
Мы атвецім мярзаўцам как нада
І каманду сваю не пашлём.

Грышка:
Хай бяз нашай бліскучай каманды
Будзе ў іх там суцэльны аблом.

Грышка:
Адабралі хакей,
Адабралі супэр-цацку.