У горадзе Бярозаўка Лідзкага раёну затрымалі незалежнага журналіста Юрася Дзешука.
Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, яго вязуць у аддзяленьне міліцыі ў Ліду.
Калегі не выключаюць, што затрыманьне Юрася зьвязанае з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі 18 студзеня ў судзе палітвязьня Вітольда Ашурка.
Вырак палітыку — 5 гадоў зьняволеньня — прысутныя ў залі сустрэлі гучнымі воклічамі «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе затрымалі некалькі чалавек па крымінальнай справе за воклічы «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!» у судзе над Ашуркам20 студзеня ў Лідзе затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі ў суд падтрымаць іншага актывіста, адміністратара тэлеграм-каналу «Дошка ганьбы Ліда» Івана Касьпяровіча.