У дакумэнце — пералік фактаў перасьледу журналістаў уладамі за іх працу.
Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) і «Рэпартэры бязь межаў» зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН у пытаньнях заахвочваньня і абароны права на свабоду меркаваньняў і іх выказваньня. У звароце прыведзеная інфармацыя пра факты перасьледу мэдыя і журналістаў у Беларусі зь верасьня 2020 году.
Сярод доказаў перасьледу за прафэсійную дзейнасьць — справы:
- супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»;
- рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча;
- журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай;
- журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч;
- фатографа «Новага Часу» Дзьмітрыя Дзьмітрыева;
- апэратараў Дзьмітрыя Буянава, Зьмітра Краўчука і Арцёма Багаслаўскага;
- мэдыямэнэджара, заснавальніка сайта journalby.com Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыны Ірыны Злобінай.
- ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва Радыё Свабода: Жыцьцё Ігара Лосіка пад пагрозай пасьля шасьцітыднёвай галадоўкі