Найбуйнейшы аўтамабільны рынак Беларусі і будаўнічы рынак пры ім выставілі на продаж, піша belretail.by.
Пачатковая цана аўтамабільнага рынку — амаль 44 мільёны рублёў, будаўнічага — амаль 2 мільёны.
Таргі пройдуць 15 лютага. Гэта частка працэдуры ліквідацыі ЗАТ «Гандлёвы сьвет „Кальцо“». Яго прызналі банкрутам вясной 2018 году.
«Гандлёвы сьвет „Кальцо“» быў адным з асноўных актываў бізнэсоўца Юрыя Авярʼянава.
Сярод іншых камэрцыйных праектаў Авярʼянава былі:
- рэчавы рынак на стадыёне «Дынама»,
- аўтамабільны рынак у Малінаўцы,
- будаўнічы рынак ва Ўруччы,
- забаўляльныя ўстановы «Бліндаж»,
- «Афрыка»,
- U2,
- першы ў Беларусі боўлінг-клюб Madisson Club,
- парк атракцыёнаў «Дрымлэнд» з аквапаркам.
У 2016 годзе Юры Авярʼянаў заявіў пра рэйдэрскі захоп ягонага бізнэсу і зьехаў у Нямеччыну. Ягоную дачку Вікторыю Авярʼянаву летась адправілі на 2 гады ў калёнію за нясплату падаткаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачку бізнэсоўца-ўцекача Авяр’янава асудзілі на тры гады калёніі мінус год па амністыіЮрыя Авярʼянава таксама абвінавачваюць у нясплаце падаткаў і абʼявілі ў міжнародны вышук. У 2018 годзе яго затрымалі ў Нямеччыне, але адпусьцілі пад абавязаньне яўкі.
Будаўнічы рынак ва Ўруччы ўжо спрабавалі прадаць, але бяз выніку.
«Дрымлэнд» купіць кампанія «Трастхоўп», якая належыць кіраўнікам «А-100».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы губляюць бізнэс. Гісторыя бізнэсоўца Юрыя Авяр’янава, выдачы якога зь Нямеччыны дамагаецца Беларусь