Літва можа правесьці матчы ў Вільні або Коўне. Такую прапанову зрабіла літоўскае Міністэрства адукацыі, навукі і спорту, піша Delfi.
Сярод аргумэнтаў на карысьць Літвы — блізкая адлегласьць ад Рыгі і наяўнасьць хакейных арэн.
«Самім адным латышам будзе цяжка, бо ў іх ёсьць толькі рыская арэна. Спатрэбіцца яшчэ адна часовая, што дорага і тэхнічна складана», — сказаў намесьнік міністра Лінас Обцарскас.
18 студзеня Міжнародная фэдэрацыя хакею забрала ў Беларусі права на правядзеньне часткі хакейнага чэмпіянату сьвету ў траўні 2021 году.
Цяпер разглядаюцца варыянты правесьці «беларускую» частку матчаў у Славакіі, Даніі, або ўсе матчы ў Латвіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка страціў чэмпіянат у хакеі. Хроніка падзей