Суд Першамайскага раёну Віцебску спыніў дзьве справы ў сувязі зь недаказанасьцю.
Рашэньне спыніць справы па артыкуле 23.34 Адміністратыўнага кодэксу прыняла судзьдзя Вераніка Барысава, паведаміў тэлеграм-канал «Витебск невероятный».
Тацяну Севярынец, Алену Каснову і яшчэ некалькіх жанчын затрымалі 13 студзеня ў Шпілеўскім лесе пад Віцебскам падчас скандынаўскай хады. Суткі яны правялі ў ізалятары, іх не кармілі.
Суды супраць іншых затрыманых — Людмілы Камінскай, Раісы Кухто і Людмілы Валаткевіч — чакаюцца 20 студзеня.
Яшчэ адна жанчына, якую ў той дзень затрымалі падчас скандынаўскай хады, Тамара Ільіна, ужо амаль тыдзень у шпіталі. Ёй стала кепска ў пастарунку, куды жанчын даставілі пасьля затрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых у лесе пад Віцебскам пэнсіянэрак адпусьцілі з ізалятара да суду. Цэлы дзень іх не кармілі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень 2020 – студзень 2021. Мы сьведкі. „Арыштавалі за «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы“. АБНАЎЛЯЕЦЦА