Журналіста незалежнага рэгіянальнага выданьня «Арсеньевские вести» Дзьмітрыя Цімашэнку, які асьвятляе акцыі пратэсту ў Хабараўску, аштрафавалі на 75 тысяч расейскіх рублёў (крыху больш за 1000 даляраў). Яго абвінавацілі ў парушэньні правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Акцыі пратэсту ў Хабараўску працягваюцца зь ліпеня. Удзельнікі патрабуюць справядлівага судовага разбору для абвінавачанага ў заказных забойствах былога губэрнатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала. На мерапрыемствах гучаць лёзунгі супраць расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, фэдэральнай улады і рэгіянальнай палітыкі Масквы. Гараджане працягваюць зьбірацца, нягледзячы на дваццаціградусны мароз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты