Выявілі 1356 новых хворых, памерлі 10. Афіцыйная статыстыка COVID-19

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 19 студзеня.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за дзень:

  • Выявілі 1356 новых хворых
  • Памерлі 10 пацыентаў
  • Выпісалі 1295 чалавек

За ўвесь час

  • 228 716 захварэлі
  • 1601 памерлі
  • 212 074 паправіліся і выпісаліся

Мінулыя два дні рэзка скарацілася колькасьць зробленых тэстаў. Раней за дзень бралі больш як 20 тысяч аналізаў на COVID-19, за мінулыя ж содні — няпоўныя 9 тысяч.