Прэсавая сакратарка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Морган Ортагус вітала рашэньне Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) аб пераносе чэмпіянату сьвету 2021 году зь Беларусі.
«Мы зь нецярпеньнем чакаем надыходу спрыяльных умоў, якія зноў дазволяць праводзіць міжнародныя спаборніцтвы. Заклікаем Лукашэнку спыніць кампанію ціску на спартоўцаў і жорсткія рэпрэсіі», — напісала яна на сваёй старонцы ў твітэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка страціў чэмпіянат у хакеі. Хроніка падзей