Рашэньне вынес судзьдзя Максім Трусевіч.
Віктара Мароза затрымалі ўвечары 5 студзеня на вачах сям’і і суседзяў, пагражалі яму і суседцы пісталетам, а таксама зьбілі. Судзілі Мароза ў судзе Першамайскага раёну сталіцы, паведамляе «Вясна».
Пасьля затрыманьня і зьбіцьця невядомымі мужчына трапіў у аддзяленьне хірургіі лякарні хуткай дапамогі.
Першы суд скончыўся накіраваньнем справы на дапрацоўку, цяпер Максім Трусевіч асудзіў Віктара Мароза на 14 сутак арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аблава на менскія двары. Увечары затрымалі людзей з Уручча, Новай Баравой і ЗахадуYour browser doesn’t support HTML5