«Са здароўем у яго ўсё добра, у камэры людзі дастаткова добразычлівыя. Якіх-небудзь скаргаў у яго няма. Перадачу атрымаў, склаў дадатковы сьпіс неабходных рэчаў», — сказала юрыстка агенцтву БелаПАН.
Вольга Карпушонак нагадала: згодна з заканадаўствам, цягам 10 дзён ад моманту затрыманьня журналісту павінна быць прад’яўлена абвінавачаньне, або яго мусяць адпусьціць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыі БелаПАН прайшоў ператрус без прысутнасьці адваката, адну журналістку шпіталізавалі. ФОТА і ВІДЭААндрэя Аляксандрава затрымалі 12 студзеня, ён падазраваны ў крымінальнай справе паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Праз два дні ў офісе БелаПАН, дзе мэдыямэнэджар у 2014–2018 гадах працаваў намесьнікам дырэктара, адбыўся ператрус з канфіскацыяй часткі тэхнікі і носьбітаў інфармацыі. У пастанове фігураваў артыкул 293 КК (масавыя беспарадкі).
15 студзеня ў дачыненьні да журналіста выбралі меру стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту на два месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС пра Аляксандрава: «Затрыманыя падазраюцца ў фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці»Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна падазраюцца ў «фінансаваньні пратэставай дзейнасьці», заявіў на мінулым тыдні намесьнік кіраўніка МУС Генадзь Казакевіч.
Паводле міліцэйскага чыноўніка, Аляксандраў дапамагаў аплочваць штрафы асуджаным за пратэсты, сродкі для чаго перадаваліся фондам ByHelp. У сваю чаргу, на перакананьне кіраўніцтва ByHelp, аплата штрафаў не зьяўляецца злачынствам.