Яго ўзялі пад варту адразу пасьля вынясеньня прысуду. Па дадзеных Yonhap, Лі прад’явілі абвінавачаньне ў подкупе Чхвэ Сунь Сіль — сяброўкі прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ — у мэтах аказаньня падтрымкі ў атрыманьні кантролю над Samsung Group.
У 2017 годзе суд прызнаў яго вінаватым і асудзіў на пяць гадоў турмы па абвінавачваньні ў даваньні хабару, утойваньні актываў за мяжой, крадзяжы і даваньні ілжывых паказаньняў. Бізнэсмэн нібыта ўклаў 6,4 млн даляраў у конную карʼеру дачкі Чхвэ Сунь Сіль.
Аднак у лютым 2018 году Чжэ Ён Лі вызвалілі з-пад варты пасьля аднаго году зьняволеньня. Апэляцыйны суд зьмяніў яго пяцігадовы тэрмін з рэальнага на ўмоўны, а таксама зьнізіў яго да двух з паловай гадоў, бо сума хабару была перагледжана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто ёсьць хто: кандыдаты Байдэна на ключавыя пасады ў ЗШАВярхоўны суд адмяніў гэты прысуд і прызначыў перагляд справы ў 2019 годзе. Пракуратура прасіла дзевяць гадоў турмы.
Справа Чжэ Ён Лі была зьвязаная з найбуйнейшым карупцыйным скандалам апошніх гадоў у Паўднёвай Карэі, які прывёў да адхіленьня ад улады прэзыдэнткі Пак Кын Хэ. Яе пазьней арыштавалі па абвінавачваньні ў карупцыі, а блізкую сяброўку асудзілі на тры гады турмы за незаконнае атрыманьне прывілеяў ад кіраўніка дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў: Захад гаворыць пра Навальнага, каб адцягнуць увагу ад «крызісу лібэралізму»