За мінулыя выходныя супрацоўнікі менскай міліцыі за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах затрымалі 30 чалавек, яны зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Такую інфармацыю распаўсюдзіў тэлеграм-канал ГУУС Менгарвыканкаму.
Паводле падлікаў валянтэраў і праваабаронцаў, у нядзелю на акцыях пратэсту ў Беларусі затрымалі 18 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На нядзельных акцыях пратэсту ў Беларусі затрымалі каля 20 чалавекПаводле зьвестак міліцыі, нягледзячы на рэгулярныя папярэджаньні пра адказнасьць, у розных раёнах сталіцы зьбіраліся невялікія групы грамадзян, якія пазначалі сябе «незарэгістраванай сымболікай», як у міліцыі даўно называюць бел-чырвона-белы сьцяг. У ГУУС падкрэсьлілі, што затрымалі «найбольш актыўных» пратэстоўцаў. І заявілі, што працягваюць высьвятляць асобы астатніх грамадзян, якія прымалі ўдзел у пратэстах, але пазьбеглі затрыманьняў.
17 студзеня стала 162-м днём пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і перасьледу іншадумцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы пераможам!» 17 студзеня ў марознай Беларусі прайшлі нядзельныя маршы, пікеты і флэшмобы. Асноўнае