IT-інвэстара Валера Астрынскага пакаралі штрафам у памеры 580 рублёў.
Суд Івейскага раёну 18 студзеня разгледзеў справу бізнэсоўца Валера Астрынскага, якога затрымалі ўвечары ў суботу за нацыянальны сьцяг з «Пагоняй», паведамляе dev.by. Яму прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь — 580 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На хутары за бел-чырвона-белы сьцяг затрымалі бізнэсоўца Валера Астрынскага16 студзеня Астрынскага затрымалі ў вёсцы Барава ў Івейскім раёне. Падставай стаў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг з Пагоняй на хутары.
Мужчыну абвінавацілі ў правядзеньні адзіночнага несанкцыянаванага пікету. Да суда ён знаходзіўся ў Івейскім РАУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сфатаграфаваўся без дазволу чыноўнікаў. Магілёўца адправілі на 10 дзён у ізалятар за фота з нацыянальным сьцягамВалеры Астрынскі — інвэстар, сузаснавальнік аб’яднаньня Angels BAND, уваходзіць у топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі.