Віктару Цярэшчанку было 83 гады.
Як паведамілі Tut.by блізкія Цярэшчанкі, апошнім часам бізнэсовец лячыўся ад каранавіруснай інфэкцыі.
«У яго было яшчэ шмат ідэй. Віктар Аляксеевіч планаваў выпісацца зь лякарні і далей працягваць працаваць, але ўсё пайшло па іншым сцэнары», — сказалі сваякі бізнэсоўца.
Віктар Цярэшчанка вядомы як стваральнік аднаго з самых пасьпяховых беларускіх касмэтычных бізнэсаў.
У пачатку 2020 году ён расказаў, што «Беліта» і «Вітэкс» цесна зьвязаныя паміж сабой маркетынгам, распрацоўкамі, прасоўваньнем. Доля экспарту кампаній — больш за 60%, таваразварот — звыш 120 мільёнаў долараў.