Пра ягоную сьмерць паведаміла старшыня ТБМ Алена Анісім:
«Толькі што прыйшла чарговая сумная вестка: Леанід Лыч пакінуў гэты свет. Усе гады незалежнасці Беларусі спадар Леанід выступаў яе непахісным абаронцам. Ён не шкадаваў сіл і пісаў шмат артыкулаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры. Нам застаюцца яго кнігі, яго выступы. Нам застаецца яго клопат пра Бацькаўшчыну. Адыходзяць магікане беларускай справы. Наша ўдзячнасць і светлыя ўспаміны!»
Жонка Леаніда Лыча Людміла раней казала «Народнай Волі», што муж вельмі не хацеў класьціся ў шпіталь, бо ляжаў у іх толькі ў маладосьці. У шпіталі Лычу было то лепш, то горш. Скардзіўся на тое, што не было настрою праз адсутнасьць сілаў.
Леанід Міхайлавіч Лыч (нар. 8 лютага 1929 г., в. Магільнае, Узьдзенскі раён Менскай вобл.) — беларускі гісторык, публіцыст; доктар гістарычных навук, прафэсар.
Дасьледаваў пытаньні сацыяльна-клясавых адносін у савецкі час, гісторыю беларускай культуры, моўную палітыку ў Беларусі ў XIX–XX ст., міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагодзьдзі.
Даследаваў уплыў наступстваў рэферэндуму 1995 года на стан беларускай мовы ў сучаснай Беларусі. З працамі гісторыка можна пазнаёміцца на ягонай палічцы на сайце Камунікат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Леаніду Лычу 90 гадоў. Мінуўшчына Беларусі ў біяграфіі гісторыка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Леанід Лыч: "Нам патрэбен статус нацыянальнай меншыні!" ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафэсар прапануе перасяліць «залаты мільён» беларусаў у «рэзэрвацыю»