У менскім раёне Брылевічы зладзілі акцыю салідарнасьці з палітвязьнем Ігарам Лосікам, які 34 дні трымае галадоўку. Удзельнікі акцыі заклікалі яго спыніць галадоўку, бо «перамога блізка, і новай Беларусі вельмі патрэбны такія сьмелыя людзі». Пры тым гэты дом не адзіны, дзе зрабілі акцыю ў Брылевічах. У іншым прачыталі верш Янкі Купалы зь лёджыяў, на якіх вывесілі бел-чырвона-белыя сьцягі.
Жыхары Оршы (Віцебская вобласьць) раніцай таксама правялі акцыю ў падтрымку Ігара Лосіка і іншых палітвязьняў.
Беларусы Барсэлёны запісалі відэа, на якім прадэманстравалі свае лісты Ігару Лосіку, накіраваныя ў сьледчую турму Жодзіна, дзе ўтрымліваюць палітвязьня. Яны таксама папрасілі журналіста спыніць галадаваньне.
Акцыю салідарнасьці з Ігарам Лосікам зладзілі і ў польскім Кракаве. Таксама пратэст супраць утрыманьня блогера за кратамі выказалі яго землякі з Баранавічаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перасталі прыходзіць лісты». Палітвязень Ігар Лосік галадае ўжо 31 дзень ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пра галадоўку Лосіка трэба ня проста гаварыць, а крычаць». Ціханоўская просіць блогера спыніць галадоўку