Пра гэта «Вясьне» паведаміў муж Марфы Вадзім Жаромскі.
Блякаваньне ўнутранай і вонкавай камунікацыі з роднымі адбываецца цягам апошніх чатырох месяцаў, такія праблемы маюць усе палітвязьні.
«Ад маці, бацькі і сястры лісты амаль не прапускаюць, хоць яны пішуць кожны тыдзень па некалькі разоў, — расказаў Вадзім Жаромскі. — Ад мяне аддалі менш за палову лістоў, што я напісаў. Амаль такая ж сытуацыя ў зваротным кірунку: да бацькоў зь яе боку лісты таксама ідуць зь перабоямі. Ёй не аддалі нават ліст пра стан здароўя бацькі, які цяпер лечыцца ад анкалёгіі. Да мяне апошні ліст быў 22 сьнежня, хоць я ведаю, што з таго часу яна напісала яшчэ ня меней за дзесяць лістоў мне, якія цяпер невядома дзе.
Такая ж непрыемная сытуацыя склалася зь лістамі-віншаваньнямі да сьвятаў — Новага году, Калядаў і дня народзінаў. Марфе не аддалі ніводнага ліста. Хаця я дакладна ведаю, што ў Менску былі некалькі групавых дваровых сходаў з падпісаньнем паштовак Марфе, — адзначае Вадзім Жаромскі. — Таму размова ідзе мінімум пра дзясяткі віншаваньняў з днём народзінаў, якія ёй не аддалі. Улічваючы спробу працяглага псыхалягічнага ціску на яе, думкі ў мяне адны: яны хочуць зрабіць яшчэ большы нэгатыўны ўплыў на стан чалавека. На фоне ўзмацненьня пагрозаў новых артыкулаў абвінавачаньня зразумела, што пераносіцца гэта ня вельмі добра»,— расказаў муж Марфы Рабковай.
17 студзеня сканчаецца чарговы тэрмін утрыманьня Марфы Рабковай пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2020 годзе ўлады рэпрэсавалі 18 сяброў і валянтэраў Праваабарончага цэнтру «Вясна»Валянтэрку Праваабарончага цэнтру «Вясна» затрымалі 17 верасьня ў Менску разам з мужам, калі яны вярталіся з урачыстага ўзнагароджаньня «Вясны» польскай прэміяй «Арол» імя Яна Карскага. Рабкову пакінулі пад вартай і неўзабаве прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — «навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньні такой дзейнасьці». Такі артыкул пагражае пазбаўленьнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бюро Дзярждэпартамэнту ЗША заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт і затрыманьне невінаватыхУ абарону Рабковай і з заклікам да беларускіх уладаў аб неадкладным вызваленьні праваабаронцы выступілі беларуская праваабарончая супольнасьць, спэцдакладчыкі ААН і шэраг міжнародных арганізацый. Amnesty International абвясьціла тэрміновую акцыю, патрабуючы ад беларускіх уладаў яе неадкладнага вызваленьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывістцы «Вясны» Марфе Рабковай падоўжылі арышт, яе лісты на волю прыходзяць напалову выкрасьленыя цэнзарам