14 студзеня павераны ў справах ЗША Джэфры Джук сустрэўся з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам, паведаміла пасольства ЗША.
Спадар Алейнік нядаўна быў прызначаны адказным за стасункі са Злучанымі Штатамі з боку МЗС.
На сустрэчы Джэфры Джук выказаў занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён падкрэсьліў неабходнасьць вызваленьня былога намесьніка дырэктара агенцтва БелаПАН Андрэя Аляксандрава і ўсіх астатніх палітычных вязьняў, паколькі гэта пытаньне мае крытычна важнае значэньне для будучыні двухбаковых адносін Беларусі і ЗША.
Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі 13 студзеня. Іх падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
У Беларусі 182 палітычныя вязьні.
З патрабаваньнем вызваліць Андрэя Аляксандрава высупілі таксама «Рэпартэры бязь межаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС пра Аляксандрава: «Затрыманыя падазраюцца ў фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі за сваю пазыцыю. Нагадваем імёны ўсіх палітвязьняў Беларусі. ВІДЭА