«Белавія» паднялася на трэцяе месца па палётах ва Ўкраіне — гэта вышэй, чым да пандэміі каранавірусу

Самалёт авіякампаніі «Белавія»

Беларуская кампанія «Белавія» ў 2020 годзе перамясьцілася зь пяцёркі ў тройку лідэраў па колькасьці палётаў ва Ўкраіне, заняўшы трэцяе месца пасьля турэцкай Turk Hava Yollari A.O. і ўкраінскай Ukraine International Airlines.

Паводле інфармацыі ўкраінскага нацыянальнага правайдэра аэранавігацыйнага абслугоўваньня «Украерорух», летась беларуская кампанія ажыцьцявіла 10 644 палёты. У той жа час гэта амаль у два разы менш, чым у 2019 годзе, калі «Белавія» займала чацьвёртае месца з 18 629 палётамі ва Ўкраіну.

У 2020 годзе ўкраінскія і замежныя авіякампаніі ажыцьцявілі ва Ўкраіне 142 047 рэйсаў, што на 57,6 адсотка менш за ўзровень 2019 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Украіне пачаўся трохтыднёвы локдаўн