«Краты — гэта толькі падрыхтоўка да жыцьця, дзе не існуе крат». Ганна Хітрык прэзэнтавала песьню на верш Андрэя Хадановіча

Ганна Хітрык, архіўнае фота

Беларуская сьпявачка і акторка, салістка гурту Sounduk прэзэнтавала песьню і кліп «Навагодняя паштоўка». Верш да яе напісаў Андрэй Хадановіч.

Дзесяць гадоў таму, пасьля фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, брутальнага здушэньня пратэстаў і турэмных тэрмінаў актывістам Ганна Хітрык зь Лявонам Вольскім стварылі адно з самых яскравых музычных выказваньняў — песьню і кліп «Вера, Надзея, Любоў».

Ганна Хітрык — былая акторка Купалаўскага тэатру, лідэрка музычных гуртоў «Детидетей» і «S°unduk». У 2017 годзе зь сям’ёй пераехала ў Ізраіль дзеля сына Сьцёпы, у якога аўтызм, бо ў гэтай краіне дзецям з асаблівасьцямі стварылі добрыя ўмовы для камфортнага і пасьпяховага жыцьця. Вядзе ў Ізраілі дзіцячыя тэатральныя гурткі, адкрыла тэатар кніг для дзяцей «Дом чорнай савы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выбачаць нельга, іх трэба судзіць», — Ганна Хітрык пра злачынцаў, ліст у турму КДБ і купалаўцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая музыка беларускага пратэсту за навагодні тыдзень: Піт Паўлаў, «Дай дарогу!», «Вольны хор» і іншыя