На вячэрніх акцыях пратэсту затрымалі сама меней сем чалавек, у тым ліку лекара

Кадар зь відэа, дасланага на тэлеграм-канал «Белыя халаты»

Ня менш за сем чалавек, у тым ліку дзьвюх жанчын, затрымалі 14 сьнежня ўвечары падчас раённых акцый пратэсту, паведамляе валянтэрскі тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых».

Сярод іх таксама лекар-нэўроляг Руслан Бадамшын, якога неаднаразова затрымлівалі летам і восеньню, перадае БелаПАН.

  • 10 жніўня каля стэлы на скрыжаваньні праспэктаў Незалежнасьці і Пераможцаў (быў паранены; суд аштрафаваў на 10 базавых велічынь — 270 рублёў),
  • 2 лістапада ў раёне праспэкта Дзяржынскага на акцыі ў падтрымку адлічаных студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту (15 дзён адміністрацыйнага арышту),
  • 29 лістапада на «Маршы суседзяў» у мікрараёне Ўручча (15 дзён адміністрацыйнага арышту).

Лякальныя акцыі праходзяць у Менску і іншых гарадах без прывязкі да часу і дзён тыдня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы стварылі монстра». Як у Беларусі наладжвалі сыстэму катаваньняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З затрыманым журналістам Андрэем Аляксандравым на Акрэсьціна сустрэлася адвакатка